Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Арменіі Арменам Саркісянам

11 жніўня 2020 года
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Арменіі Арменам Саркісянам адбылася 11 жніўня.

Армен Саркісян павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, пажадаў далейшых поспехаў у справе развіцця краіны.

Абмеркаваны таксама парадак дня беларуска-армянскіх адносін, перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва па розных напрамках.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь