Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Арменіі Арменам Саркісянам

2 ліпеня 2020 года
Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Арменіі Арменам Саркісянам.

Прэзідэнт Арменіі цёпла павіншаваў Кіраўніка беларускай дзяржавы з надыходзячым Днём Незалежнасці.

Лідары краін абмеркавалі развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыю сумесных праектаў, абмяняліся думкамі аб развіцці сітуацыі з пандэміяй. Армен Саркісян ацаніў беларускі вопыт, адзначыўшы, што краіна дастойна спраўляецца з выклікамі. У сваю чаргу Арменія пакуль яшчэ не выйшла на пік па захваральнасці.

Прэзідэнт Арменіі падзякаваў беларускаму боку за канструктыўнае ўзаемадзеянне з Паркам высокіх тэхналогій, адзначыўшы карыснасць набытага вопыту ў гэтай сферы.

Прэзідэнты таксама абмяняліся думкамі па палітычных пытаннях, з улікам выбарчай кампаніі ў Беларусі і неспакойнай палітычнай сітуацыі ў Арменіі.

Акрамя таго, Армен Саркісян выказаў удзячнасць за пазітыўнае рашэнне аб выдзяленні ўчастка для будаўніцтва армянскай царквы ў Беларусі.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь