Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Арменіі Арменам Саркісянам

25 красавіка 2018 года
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна адбылася вечарам 25 красавіка па ініцыятыве армянскага боку.

Прэзідэнт Арменіі падрабязна расказаў Кіраўніку беларускай дзяржавы аб цяперашняй сітуацыі ў краіне, пацвердзіўшы, што яна застаецца складанай. Пытанне будучага Арменіі сёння стаіць рубам. Армен Саркісян таксама падрабязна расказаў аб гісторыі канфлікту, памылках і недахопах, аб сітуацыі ў парламенце і кансультацыях, якія ён цяпер праводзіць з парламенцкімі кааліцыямі.

Прэзідэнты выказалі ўзаемную аднадушнасць у недапушчальнасці парушэння Канстытуцыі ніводным грамадзянінам, асабліва пры фарміраванні новага ўрада - усё павінна быць у рамках Асноўнага Закона краіны.

Кіраўнікі дзяржаў таксама ўзгаднілі графік далейшых дзеянняў, дамовіўшыся працаваць у кантакце. Яны дамовіліся накіраваць у Арменію групу журналістаў для аб'ектыўнага асвятлення падзей, што адбываюцца ў краіне. "Беларусы хочуць ведаць праўду аб сітуацыі ў Арменіі", - падкрэсліў беларускі лідар.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь