Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам

2 чэрвеня 2020 года
Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з Прэм'ер-міністрам Арменіі.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікола Пашыняна з днём нараджэння, пажадаўшы Прэм'ер-міністру і членам яго сям'і здароўя і хутчэйшага выздараўлення ад каранавіруснай інфекцыі.

Лідары абмеркавалі ход барацьбы з пандэміяй у абедзвюх краінах, абмяняліся вопытам па рэагаванні на існуючыя выклікі.

Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян таксама абмеркавалі тэматыку двухбаковага супрацоўніцтва, прадаўжэнне рэалізацыі раней намечаных праектаў у розных сферах. Яны дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшы час, каб асабіста абмеркаваць гэтыя і іншыя актуальныя пытанні.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь