Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым

6 ліпеня 2020 года

Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым адбылася 6 ліпеня.

Аляксандр Лукашэнка цёпла павіншаваў Нурсултана Назарбаева з 80-годдзем, а таксама з паспяховым пераадоленнем нядаўняй хваробы.

У размове былі абмеркаваны развіццё беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў фармаце ЕАЭС (Беларусь старшынствуе ў арганізацыі ў 2020 годзе).

Прэзідэнт Беларусі і Першы Прэзідэнт Казахстана дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшы зручны час.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Нурсултана Назарбаева, які таксама з'яўляецца ганаровым старшынёй Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, на саміт інтэграцыйнага аб'яднання, які пройдзе ў кастрычніку ў Мінску.

Абмеркавалі ў час гутаркі і агульную сітуацыю ў Беларусі і Казахстане. Нурсултан Назарбаеў перадаў найлепшыя пажаданні беларускаму народу і выказаў падтрымку кіраўніцтву краіны.

Кіраўнік дзяржавы ў сваю чаргу адрасаваў прывітанне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь