Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампеа

24 кастрычніка 2020 года
Па ініцыятыве амерыканскага боку 24 кастрычніка адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампеа. Размова доўжылася амаль паўгадзіны.

Субяседнікі абмеркавалі сітуацыю ў свеце. Па узаемным меркаванні, за час, які прайшоў пасля лютаўскага візіту Майла Пампеа ў Мінск, абстаноўка вельмі змянілася, узніклі і ўзнікаюць усё новыя выклікі.

Таксама Аляксандр Лукашэнка і Майкл Пампеа абмеркавалі ўнутрыпалітычную абстаноўку - і ў Беларусі, і ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Дзяржсакратар падрэсліў, што нязменна застаецца прыхільнікам суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны і прыхільнікам развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю.

Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў субяседніка аб нацыянальным дыялогу, які цяпер актыўна вядзецца ў Беларусі.

Гаворачы пра знешнепалітычны парадак дня, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Расія з'яўляецца галоўным саюзнікам, асабліва адзначыўшы падтрымку, якая аказваецца ў цяперашні перыяд. Разам з тым, як было адзначана, Расія не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі. Пры гэтым краіны гатовы сумесна рэагаваць на знешнія пагрозы, якія ўзнікаюць. У прыватнасці, у адпаведнасці з дагаворам у рамках АДКБ - па абароне агульнай прасторы - у выпадку знешняй агрэсіі з боку Польшчы, Літвы або іншых краін - Беларусь і Расія будуць вымушаны рэагаваць.

У той жа час Майкл Пампеа адзначыў, што ні ад НАТА, ні ад Польшчы і Літвы такой пагрозы не існуе.

У цэлым беларускі лідар падкрэсліў - мы выступаем за мірнае, спакойнае вырашэнне ўсіх канфліктаў, у тым ліку на знешнім контуры.

Яшчэ адной тэмай размовы стаў лёс аднаго з грамадзян ЗША і Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у Беларусі ўважліва назіраюць за палітычнай кампаніяй, якая праходзіць у ЗША. Ён пажадаў поспехаў у яе правядзенні ў цэлым і асабіста Дональду Трампу.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь