Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова са Старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянцінай Мацвіенка

7 красавіка 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 красавіка перагаварыў па тэлефоне са Старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянцінай Мацвіенка і асабіста павіншаваў яе з юбілеем.

Нягледзячы на ўрачыстасць падставы, нямала ўвагі ў размове было ўдзелена абмеркаванню беларуска-расійскіх адносін.

Як паведамлялася, напярэдадні юбілею Прэзідэнт узнагародзіў Валянціну Мацвіенка ордэнам Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Раней яна таксама была ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў.

Гэта сведчыць аб тым, што Валянціна Мацвіенка заўсёды з'яўлялася і з'яўляецца надзейнай прыхільніцай беларуска-расійскіх адносін, што было яшчэ раз падкрэслена ў час сённяшняй размовы. Спікер Савета Федэрацыі заўсёды з вялікай цеплынёй адзывалася аб Беларусі і дапамагала ў развіцці дружалюбных сувязей і рэалізацыі канкрэтных праектаў.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь