Сустрэча з вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі, намеснікам старшыні Еўрапейскай камісіі Кэтрын Эштан

  • 15

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з з вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі, намеснікам старшыні Еўрапейскай камісіі Кэтрын Эштан. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што не чакае ад сустрэчы ў Мінску каласальнага прарыву ў пытанні ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны, але спадзяецца, што мінская сустрэча дасць магчымасць канцэптуальна вызначыцца, каб пачаць рух да міру ва Украіне.

"Нам цяжка ставіць якія-небудзь грандыёзныя мэты, якіх мы павінны дасягнуць тут у Мінску, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Хутчэй за ўсё, каласальнага прарыву цяжка чакаць, але канцэптуальна мы павінны вызначыцца, каб хаця б пачаць рух да міру. Ніхто з кіраўнікоў дзяржаў, вы не будзеце супраць таго, каб пачаты сёння дыялог быў прадоўжаны да поўнага ўрэгулявання сітуацыі". Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што "трэба гэты канфлікт, які сёння разгарнуўся ў цэнтры Еўропы, любымі спосабамі прытушыць". Аляксандр Лукашэнка сказаў, што толькі што сустракаўся з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, яшчэ раней гэта тэма абмяркоўвалася з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. "Ва ўсіх ёсць жаданне гэта завяршыць, нікому не патрэбна гэта братазабойчая вайна. Патрэбны мір. Не будзе міру - не будзе і эканомікі. Не будзе потым размовы паміж Украінай і Еўрасаюзам, Мытным саюзам аб урэгуляванні нейкіх эканамічных праблем. Патрэбны мір. Гэта самае галоўнае", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Ён таксама запэўніў: "Мы зробім усё, што ў нашых сілах, каб выканаць усе дасягнутыя тут дамоўленасці і каб стварыць у Мінску пляцоўку для перагаворнага працэсу". Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь гатова адыграць сваю ролю, каб рушыць наперад у пытанні ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне.