Сустрэча з вядомым французскім акцёрам і рэстаратарам Жэрарам Дэпардзьё

  • 10
  • 1:25

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 22 ліпеня сустрэўся з вядомым французскім акцёрам і рэстаратарам Жэрарам Дэпардзьё.

Аляксандр Лукашэнка і Жэрар Дэпардзьё ў нефармальнай абстаноўцы паразмаўлялі на тэмы падтрымкі сельскай гаспадаркі ў сучасным свеце, развіцця тэхналогій па вырошчванні экалагічна чыстых прадуктаў харчавання. Былі таксама закрануты магчымыя перспектыўныя праекты супрацоўніцтва Беларусі і Францыі ў галіне культуры і мастацтва.

Кіраўнік дзяржавы правёў для Жэрара Дэпардзьё кароткую экскурсію па тэрыторыі афіцыйнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Азёрны" ў Астрашыцкім гарадку, азнаёміў з некаторымі ўзорамі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, навучыў навыкам ручной касьбы.