Бел
Галоўная   /  Падзеі

Сустрэча з Віцэ-прэзідэнтам Індыі Венкаяхам Найду

12 верасня 2017 года
Сустрэча з Віцэ-прэзідэнтам Індыі Венкаяхам Найду
глядзіце таксама: відэа
12 верасня 2017 года
Сустрэча з Віцэ-прэзідэнтам Індыі Венкаяхам Найду
Афіцыйны візіт у Рэспубліку Індыя
глядзіце таксама: фота
12 верасня 2017 года
Афіцыйны візіт у Рэспубліку Індыя
24 фота

Беларусь і Індыя вызначылі філасофію адносін, трэба пераходзіць да канкрэтыкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 верасня на сустрэчы з Віцэ-прэзідэнтам Індыі Венкаяхам Найду.

"Надышоў час, калі мы павінны ўжо размаўляць мовай канкрэтных кантрактаў, а не проста напрамкаў развіцця эканомік. Напрамкі мы вызначылі, філасофію нашых адносін мы вызначылі. Цяпер трэба пераходзіць на канкрэтыку, а яна ў кантрактах, інвестыцыях", - падкрэсліў беларускі лідар.

У сваю чаргу Віцэ-прэзідэнт Індыі цёпла вітаў Кіраўніка беларускай дзяржавы. Ён адзначыў, што ў Індыі з Беларуссю ўстанавіліся добрыя адносіны, як на міждзяржаўным узроўні, так і народаў дзвюх краін. Індыя таксама ўдзячна за падтрымку, што аказваецца ёй Беларуссю на розных міжнародных пляцоўках.

"Думаю, што ёсць і добрыя магчымасці для пашырэння супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы", - сказаў Венкаях Найду. У сувязі з гэтым ён паведаміў, што пад кіраўніцтвам Прэм'ер-міністра Нарэндры Модзі ў Індыі рэалізуецца шмат ініцыятыў, праводзяцца рэформы і пераўтварэнні, што ў тым ліку стварае магчымасці для актыўнага ўзаемадзеяння дзвюх краін па розных напрамках, адкрываюцца інвестыцыйныя перспектывы.

"У нас таксама развіваецца сфера аховы здароўя, медыцынскага турызму. Гэта яшчэ адзін напрамак, дзе мы можам супрацоўнічаць", - дадаў Віцэ-прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што ў Індыі рады візіту беларускага лідара, і выказаў упэўненасць, што перагаворы на розных узроўнях дадуць магчымасць надаць патрэбную дынаміку адносінам для іх выхаду на якасна новы ўзровень.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым запэўніў, што Беларусь зможа ўнесці дастойны ўклад у развіццё праграм, намечаных для рэалізацыі ў Індыі. "Мне з вамі прыемна сустрэцца. Я адразу ж адчуў чалавека ад зямлі, які вядзе размову аб гандлёва-эканамічным, інвестыцыйным супрацоўніцтве, развіцці нашых адносін на базе эканомікі", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь