Сустрэча з расійскай алімпійскай чэмпіёнкай па мастацкай гімнастыцы Алінай Кабаевай

  • 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 сакавіка правёў сустрэчу з расійскай алімпійскай чэмпіёнкай па мастацкай гімнастыцы Алінай Кабаевай.

Сустрэча адбылася ў Палацы Незалежнасці пасля ўрачыстага адкрыцця ў Мінску Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы (Палаца гімнастыкі), дзе прысутнічала і знакамітая расіянка.

Аляксандр Лукашэнка і Аліна Кабаева ў ходзе прыкладна паўтарагадзіннай размовы падрабязна абмеркавалі апошнія падзеі ў спорце з акцэнтам на мастацкую гімнастыку.

Для спартсменкі таксама правялі кароткую экскурсію па Палацы Незалежнасці.