Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Сустрэча з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым

25 красавіка 2019 года
Сустрэча з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым
глядзіце таксама: відэа
25 красавіка 2019 года
Сустрэча з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым
Рабочы візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку
глядзіце таксама: фота
25 красавіка 2019 года
Рабочы візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку
26 фота

Беларусь зацікаўлена дзяліцца тэхналогіямі з Узбекістанам і стварыць там паспяховыя прадпрыемствы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 красавіка на сустрэчы з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у Пекіне.

"Не толькі вялікія імперыі могуць дапамагаць нам з вамі. Шмат добрых тэхналогій ёсць і ў сярэдніх, малых дзяржавах. У нас ёсць тэхналогіі, якія патрэбны Узбекістану, узбекскаму народу, вельмі падобнаму да беларусаў. У мяне асабіста ёсць азарт перанесці гэтыя тэхналогіі ва Узбекістан і стварыць там сучасныя прадпрыемствы, якія будуць прыкладам для іншых", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гэтыя планы адлюстраваны ў дарожнай карце развіцця супрацоўніцтва, якія раней распрацавалі краіны. "Мы вельмі дакладна выконваем з вамі намечаныя планы. Некалі мы дамовіліся аб тым, што выпрацуем дарожную карту - план нашых дзеянняў. Мы гэта зрабілі, там 155 мерапрыемстваў. Я не сказаў бы, што мы дзесьці адстаём. Крытэрый у нас тавараабарот. Ён у нас за год вырастае на 20%", - канстатаваў Прэзідэнт.

Аднак, адзначыў ён, Беларусь і Узбекістан могуць дасягнуць значна большых вынікаў у гандлі. "Выконваючы дарожную карту, мы будзем павялічваць тавараабарот. Я помню сваё абяцанне. У мяне ёсць вялікі інтарэс у вытворчасцях, якія патрэбны Узбекістану", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, Беларусь мае намер прыкласці максімум намаганняў для рэалізацыі намечаных планаў.

У сваю чаргу Шаўкат Мірзіёеў звярнуў увагу, што выкананне мерапрыемстваў дарожнай карты знаходзіцца на яго асабістым кантролі. "Мы дамовіліся вашы магутныя тэхналогіі перанесці ва Узбекістан і толькі-толькі пачалі супрацоўнічаць ва ўсіх сферах, але вынік ужо відаць", - заявіў узбекістанскі лідар.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь