Бел
Галоўная   /  Падзеі

Сустрэча з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым

11 кастрычніка 2019 года
Рабочы візіт у Туркменістан
глядзіце таксама: фота
10 кастрычніка 2019 года
Рабочы візіт у Туркменістан
25 фота

У Беларусі і Туркменістана ёсць добры фундамент для развіцця супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 кастрычніка на сустрэчы ў Ашхабадзе з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым.

"У нас сапраўды ёсць вельмі добрыя планы, якія мы з вамі абавязкова рэалізуем. Мы стварылі фундамент нашых адносін, вельмі шмат зроблена", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Ён згадзіўся з туркменістанскім лідарам, што народы дзвюх краін вельмі працавітыя і дружалюбныя. "Я вас падтрымліваю ў тым, што ў нас наперадзе яшчэ вельмі шмат спраў, якія мы абавязкова павінны зрабіць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь