Бел
Галоўная   /  Падзеі

Сустрэча з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам

21 чэрвеня 2019 года
Сустрэча з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам
глядзіце таксама: відэа
21 чэрвеня 2019 года
Сустрэча з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам

У адносінах Беларусі і Сербіі трэба ўзмацніць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 чэрвеня на сустрэчы з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам, які прыбыў у Беларусь на адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў.

Прэзідэнт Беларусі канстатаваў, што палітычныя адносіны дзвюх краін знаходзяцца на самым высокім узроўні, і гэта пацвердзілі кіраўнікі дзяржаў на нядаўняй сустрэчы на форуме "Пояс і шлях" у Кітаі. "Думаю, нам трэба дабавіць да палітычных адносін больш гандлю, эканомікі, каб быў моцны фундамент нашых адносін, каб ужо ніхто ніколі іх не зрушыў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў асаблівае стаўленне да Сербіі як у Беларусі ў цэлым, так і асабіста з боку Прэзідэнта. "Хачу чарговы раз заявіць, што Сербія - гэта не толькі прыярытэт нашых адносін, гэта блізкая нам краіна, гэта блізкі нам народ. Вы ведаеце, што такое Сербія для мяне асабіста", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падзякаваў Прэзідэнту Сербіі за прыезд у Мінск і асабліва адзначыў, што сустрэча праходзіць у рабочым кабінеце, дзе Аляксандр Лукашэнка звычайна прымае самых важных і блізкіх сяброў. "Дзякую вам і сербам за тую цеплыню, з якой яны ставяцца да беларусаў, да мяне асабіста. Мы гэта вельмі цэнім. І паверце, гэта ўсё будзе на карысць нашым адносінам у будучым", - запэўніў Кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Аляксандр Вучыч падзякаваў Кіраўніку беларускай дзяржавы за вельмі цёплы прыём і гасціннасць. "Вы сказалі, што Сербія - вельмі блізкая краіна для Беларусі. І я магу сказаць, што Беларусь для нас - гэта дружалюбная, вельмі блізкая краіна, блізкі народ. Мы вельмі цэнім усё, што вы робіце, вы асабіста. Вялікі дзякуй за вашу пазіцыю па пытанні Косава", - сказаў ён.

Прэзідэнт Сербіі згадзіўся з тым, што краінам трэба ўзмацніць гандлёвыя сувязі і эканамічнае супрацоўніцтва ў цэлым. Аляксандр Вучыч выказаў надзею, што плануемы візіт беларускага лідара ў Сербію будзе мець вялікае значэнне для развіцця адносін. Ён яшчэ раз павіншаваў Кіраўніка беларускай дзяржавы з правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь