Бел
Галоўная   /  Падзеі

Перагаворы з Прэзідэнтам Манголіі Халтмагійн Батулгам

9 чэрвеня 2018 года
Перагаворы з Прэзідэнтам Манголіі Халтмагійн Батулгам
глядзіце таксама: відэа
9 чэрвеня 2018 года
Перагаворы з Прэзідэнтам Манголіі Халтмагійн Батулгам
Рабочы візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку
глядзіце таксама: фота
8 чэрвеня 2018 года
Рабочы візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку
23 фота

Беларусь гатова ствараць у Манголіі высокапрадукцыйныя прадпрыемствы і вытворчасці беларускай тэхнікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 чэрвеня на сустрэчы з Прэзідэнтам Манголіі Халтмагійн Батулгам на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цындаа.

Мангольскі бок у час сустрэчы выказаў зацікаўленасць у стварэнні малочнай вытворчасці па беларускіх тэхналогіях. Аляксандр Лукашэнка адказаў, што Беларусь гатова падзяліцца вопытам у гэтым напрамку. "І ў выпадку, калі мы дамовімся, гатовы пабудаваць у вас кластар па вытворчасці і перапрацоўцы малака. Я ведаю, што Манголія мае патрэбу ў такіх высокапрадукцыйных прадпрыемствах", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў Манголіі знаёмы з магчымасцямі Беларусі па вытворчасці аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі. "Калі вас гэта будзе цікавіць, мы гатовы вам гэта прадэманстраваць у Беларусі. Калі вас зацікавіць новая тэхніка, якую мы ствараем, мы гатовы з вамі гандляваць ёю, але і не толькі. Мы гатовы таксама да таго, каб на тэрыторыі Манголіі ствараць сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці такой тэхнікі", - звярнуў увагу беларускі лідар.

У час сустрэчы Халтмагійн Батулга расказаў, што некалькі гадоў таму ён наведваў Беларусь на пасадзе Міністра сельскай гаспадаркі. "Маю ўвагу прыцягнула тое, што Беларусь паспяхова развівае малочную вытворчасць, яе прадукцыя пастаўляецца на рынкі Расіі і Еўрапейскага саюза", - адзначыў мангольскі лідар. Наведваючы Беларусь, ён таксама звярнуў увагу на развіццё ў краіне вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі і планаваў затым арганізаваць у Манголіі выстаўку беларускай прадукцыі, аднак рэалізаваць намечанае ў тыя гады так і не ўдалося.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Халтмагійн Батулгу зноў наведаць краіну. "Я запрашаю вас у любы зручны час прыехаць у Беларусь ужо Прэзідэнтам для таго, каб больш глыбока азнаёміцца з тымі напрамкамі развіцця нашай дзяржавы і эканомікі, якія зацікавяць і будуць карысныя для Манголіі", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

У цэлым Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што сённяшняя сустрэча важна для развіцця супрацоўніцтва і ад яе шмат у чым залежыць, які вектар набудуць адносіны дзвюх краін. Бакі канстатавалі, што Беларусь і Манголія размяшчаюцца паміж буйнымі дзяржавамі або блокамі, таму важна змагчы скарыстацца гэтым становішчам і знайсці перавагі з пункту гледжання эканомікі.

© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь