Сустрэча з прэзідэнтам кітайскай карпарацыяй "Мідэа Груп" Фанам Хунбо

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб гатоўнасці падтрымаць новыя сумесныя праекты з кітайскай карпарацыяй "Мідэа Груп". Аб гэтым ён заявіў 27 лістапада на сустрэчы са старшынёй праўлення і прэзідэнтам гэтай карпарацыі Фанам Хунбо.

"Вы заўсёды для нас жаданыя госці. Мы заўсёды вельмі ўважліва і акуратна ставімся да пытанняў, якія трэба вырашаць паміж Беларуссю і КНР, і сведчаннем таго з'яўляецца ваша кампанія, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Пахвальна тое, што кампанія мае намер пашыраць сваю прысутнасць у нашай краіне. Мы гатовы падтрымаць на аналагічных асновах любы ваш праект".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзесяць гадоў таму карпарацыя "Мідэа Груп" прыйшла ў Беларусь з прамымі інвестыцыямі і сумесна з холдынгам "Гарызонт" наладзіла выпуск мікрахвалевых печаў, а потым і воданагравальнікаў. "Вы ўклалі свае фінансы, тэхналогіі, працуеце на экспарт, ствараеце рабочыя месцы. Такіх інвестараў мы вітаем, мы іх чакаем, мы гатовы і ў далейшым працаваць з імі і перш за ўсё з тымі, хто некалі адважыўся ўкласці свае сродкі ў эканоміку Беларусі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Можаце быць упэўнены, што мы прадоўжым аказваць усямерную падтрымку і садзейнічанне развіццю партнёрскіх адносін. Як прынята лічыць у кіраўніцтве Беларусі і КНР, мы - "жалезныя браты". Наш узровень супрацоўніцтва - адзін з самых высокіх у свеце. Мы гэта вельмі цэнім, і базай гэтага супрацоўніцтва з'яўляюцца такія кампаніі, як ваша", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў дружалюбны характар адносін са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і наяўнасць дамоўленасці аб тым, што ў Беларусі для партнёраў з Кітая закрытых тэм няма. "У нас створаны найлепшы клімат для вашых інвестыцый. Мне цікава ведаць ваша меркаванне аб умовах работы ў нашай краіне. Гатовы выслухаць любыя прапановы аб далейшым развіцці ўзаемнага супрацоўніцтва і вашых перспектыўных праектах у Беларусі. Вы заўсёды знойдзеце не толькі разуменне ў кіраўніцтве нашай краіны, але і ўсялякую падтрымку", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

У сваю чаргу Фан Хунбо адзначыў задавальненне вынікамі работы ў Беларусі на працягу апошніх дзесяці гадоў і падзякаваў за падтрымку з боку ўрада. "Мы атрымалі добрыя вынікі і заклалі добрую аснову для пашырэння нашай прысутнасці ў Беларусі. Гэта сведчыць аб тым, што паглыбляецца супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю, у тым ліку ў рамках "Аднаго пояса і аднаго шляху", - сказаў кіраўнік карпарацыі. - Мы таксама маем намер пазіцыянаваць Беларусь у якасці базы, якая будзе пакрываць у далейшым усе краіны СНД, развіваць вытворчасці мікрахвалевых печаў і воданагравальнікаў. І далей плануем вытворчасць такой бытавой тэхнікі, як халадзільнікі, пральныя машыны".