Сустрэча з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым

  • 1

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан Нурсултанам Назарбаевым. Кіраўнікі дзяржаў у нефармальнай абстаноўцы прадоўжылі абмеркаванне комплексу пытанняў, якое пачалі напярэдадні ў Мінску ў час мерапрыемстваў, звязаных з сустрэчай прэзідэнтаў "мытнай тройкі", Украіны і высокіх прадстаўнікоў Еўрасаюза.

Таксама закраналіся актуальныя праблемы двухбаковага парадку дня.

Аляксандр Лукашэнка цёпла падзякаваў Нурсултану Назарбаеву за нязменна дружалюбныя адносіны да Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўваюць сапраўды партнёрскі характар супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі.

Прэзідэнт Беларусі асабіста праводзіў Прэзідэнта Казахстана ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.