Бел
Галоўная   /  Падзеі

Сустрэча з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым

1 кастрычніка 2019 года
Сустрэча з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым
глядзіце таксама: відэа
1 кастрычніка 2019 года
Сустрэча з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым
Рабочы візіт у Арменію
глядзіце таксама: фота
30 верасня 2019 года
Рабочы візіт у Арменію
22 фота

Беларусь падрыхтавала для Казахстана прапановы па ўваходжанні ў капітал сваіх буйнейшых прадпрыемстваў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў 1 кастрычніка ў Ерэване на сустрэчы з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, якая адбылася на палях пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

"Мы нацэлены на сур'ёзнае паглыбленне нашых адносін. Мы ўнеслі шэраг прапаноў не толькі па гандлі важнымі таварамі паміж нашымі краінамі, але і прапановы па ўваходжанні вашай краіны ў акцыянерны капітал нашых буйнейшых кампаній, якія па сваёй велічыні знаходзяцца ў топе вядучых у свеце. Гэта сведчыць аб тым, што мы вельмі давяраем вам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што яго будучы візіт у Казахстан пакладзе пачатак новаму этапу ў двухбаковым супрацоўніцтве. "Я вельмі ўдзячны вам за сённяшняе супрацоўніцтва ў рамках ЕАЭС. Мы выступаем з адзіных пазіцый. У Казахстана вельмі канструктыўная пазіцыя, яна і нам пра многае гаворыць. Таму мы поўныя рашучасці развіваць наша супрацоўніцтва", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі з вялікай увагай сочаць за работай Касым-Жамарта Такаева і яго станаўленнем на прэзідэнцкай пасадзе, хоць вопыту палітыку не займаць. "Гэта вялікая каштоўнасць, што нам не трэба пачынаць з нуля: мы ўжо ведаем крыху адзін аб адным і сустракаліся да таго, як вы пачалі працаваць Прэзідэнтам", - заўважыў ён.

Прэзідэнты ў час сустрэчы адзначылі, што сусветны гандаль у будучым зведае крызіс, для многіх краін настануць няпростыя часы. "Але разам мы іх пераадолеем з найменшымі стратамі. Мы на гэта нацэлены", - заявіў беларускі лідар.

У сваю чаргу Касым-Жамарт Такаеў звярнуў увагу, што даўно назірае за работай Аляксандра Лукашэнкі, назваўшы Кіраўніка беларускай дзяржавы "самым вопытным" на прасторы ЕАЭС. "Мы чакаем вас з афіцыйным візітам, сур'ёзна рыхтуемся. Адносіны паміж нашымі дзяржавамі (без усялякага перабольшання і прыгожага слова) маюць стратэгічны характар", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён дадаў, што ў Казахстане па-асабліваму ставяцца да беларускага народа, паважаючы яго гісторыю, культуру і менталітэт.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь