Сустрэча з прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янезам Качыянчычам

  • 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 верасня сустрэўся з прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янезам Качыянчычам.

"Спадар Качыянчыч, мне прыемна чарговы раз сустрэцца з Вамі, зверыць гадзіннікі па галоўных нашых напрамках дзеянняў. Галоўнае, вядома, гэта наша еўрапейская алімпіяда. Мы нямала зрабілі ў гэтым напрамку. Але я думаю, як заўсёды, ёсць нейкія недапрацоўкі. І я хацеў бы з першых вуснаў пачуць, што мы яшчэ павінны зрабіць да II Еўрапейскіх гульняў", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Янез Качыянчыч падзякаваў за цёплы прыём. "На мой погляд, падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў ідзе вельмі добра. У вас цудоўныя кадравыя рэсурсы, людзі вельмі старанна працуюць, і мы стараемся аказаць ім максімальную падтрымку. Я ўпэўнены ў тым, што мы зможам арганізаваць цудоўныя Еўрапейскіх гульні. У першую чаргу такую ўпэўненасць нам дае міжнародная абстаноўка", - адзначыў прэзідэнт ЕАК.

Янез Качыянчыч таксама падзякаваў кіраўніцтву Беларусі за ўвядзенне бязвізавага рэжыму, якім змогуць скарыстацца не толькі ўдзельнікі, але і шматлікія госці II Еўрапейскіх гульняў.