Сустрэча з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым

  • 1
Беларусь і Азербайджан блізкія адзін аднаму і маюць добры фундамент адносін. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 чэрвеня ў Баку  на сустрэчы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у ходзе рабочага візіту ў Азербайджанскую Рэспубліку.

Кіраўнік беларускай дзяржавы даў высокую ацэнку ўзроўню падрыхтоўкі Азербайджана да правядзення першых Еўрапейскіх гульняў. "У вас было ўсяго два гады, каб падрыхтавацца да гульняў. Гэта было б немагчыма, калі б вы да гэтага нічога не рабілі, - адзначыў беларускі лідар. - Мы не сумняваліся, што гэта будзе зроблена, але каб так было прыгожа... Гэта проста нас уразіла".

Прэзідэнт Беларусі таксама падкрэсліў, што не мог не прыехаць на адкрыццё гэтага першага ў гісторыі спартыўнага форуму, паколькі раней сам выказваў пажаданне, каб на еўрапейскім кантыненце праводзіліся такія спаборніцтвы алімпійскага фармату.

У сваю чаргу Прэзідэнт Азербайджана адзначыў, што лідары дзвюх краін падтрымліваюць рэгулярныя кантакты, што дапамагае надаць дынамізм двухбаковым адносінам. "Беларусь для нас - дружалюбная, брацкая дзяржава. Мы вельмі цэнім нашы адносіны і ганарымся тым, што нам удалося дасягнуць за адносна кароткі час у справе палітычнага ўзаемадзеяння, эканамічнай кааперацыі, сумесных праектаў. Па ўсіх напрамках мы бачым толькі пазітыўную дынаміку", - заявіў Ільхам Аліеў.

"Нашы адносіны вызначаюцца шчырасцю, надзейнасцю і нацэленасцю на паспяховую рэалізацыю задач, якія мы ставім", - сказаў Прэзідэнт Азербайджана.

Як чакаецца, вечарам 12 чэрвеня ў Баку Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця I Еўрапейскіх гульняў.