Сустрэча з Прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 снежня на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам заявіў аб гатоўнасці развіваць супрацоўніцтва з Малдовай, у тым ліку давесці яго да ўзроўню, што існаваў у часы Савецкага Саюза.

"Дзякуй богу, што ў нашых адносінах з Малдовай абсалютна адсутнічае суб'ектыўны фактар. Ёсць разважлівасць. Калі трэба, мы гатовы аднавіць той узровень эканамічных адносін, які быў у часы Савецкага Саюза. Таму што нічога іншага нам аднаўляць не трэба. Мы ніколі не лічылі Малдову нейкай чужой дзяржавай пасля распаду Савецкага Саюза. Мы перажываем за тое, што там адбываецца", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што як у Малдовы да Беларусі, так і ў Беларусі да Малдовы існуе вялікі інтарэс. Ён адзначыў, што яшчэ ў часы Савецкага Саюза не раз бываў у Малдове. "Квітнеючы, прыгожы край. Ён жа нікуды не знік. Цудоўныя людзі, такія, як беларусы, - працавітыя. Добрыя землі, якія даюць тое, што трэба нам. У нас у плане тэхнікі, якая патрэбна вам, таксама шмат чаго ёсць", - сказаў Прэзідэнт.

"Галоўнае, каб дзяржавы існавалі як адзіныя і цэласныя, не падзеленыя, не раздробленыя, не разарваныя на кавалкі. І каб на гэтых тэрыторыях шчасліва жылі людзі. Калі так будзе, тады прыйдзе і тавараабмен, да якога мы імкнёмся, каб ён быў усё большы і большы", - упэўнены Кіраўнік дзяржавы.

"Калі ў вас будуць якія-небудзь дадатковыя жаданні працаваць на беларускім рынку, у нас праблем не будзе, таму што вы да нас ідзяце з тымі таварамі, якія мы не вырабляем. Калі ў вас будзе магчымасць і жаданне, каб мы шырэй былі прадстаўлены ў Малдове, будзьце ўпэўнены ў тым, што мы гэта зробім хутка і аператыўна", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Павел Філіп падзякаваў беларускаму боку за падтрымку Малдовы ў самыя цяжкія часы, калі ўзнікалі складанасці на міжнародным узроўні. "За гэта вам асобнае дзякуй. Народ наш гэта заўсёды будзе помніць", - сказаў ён.