Сустрэча з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць адзінства ў Царкве. Аб гэтым ён заявіў 15 кастрычніка на сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.

"На жаль, наша Царква вельмі часта ў гісторыі станавілася заложніцай міждзяржаўных адносін. Часам нашых няправільных учынкаў, - адзначыў беларускі лідар. - Вы павінны ведаць нашу непахісную дзяржаўную пазіцыю, што раскол - гэта заўсёды дрэнна. І гэта дрэнныя наступствы. Наступствы найбольш небяспечны. Таму мы з вялім хваляваннем ставімся да таго, што адбываецца сёння ў праваслаўі".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сучасны свет змяніўся. "Мала таго, што паскорыўся, ён змяніўся не да лепшага. І заложнікі ўжо ўсё насельніцтва нашай планеты. Гэта перш за ўсё дрэнны настрой. А настрой - гэта заўсёды было адказнасцю Царквы. Таму гэта б'е перш за ўсё па Царкве, па яе служыцелях", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы цёпла вітаў Патрыярха ў Беларусі, адзначыўшы, што гэта родная зямля для іх абодвух. "Заўсёды напярэдадні нашых сустрэч я ўспамінаю Ваш перыяд служэння ў Царкве да патрыяршага сану. У нас у Беларусі заўсёды былі вельмі цёплыя ўспаміны. І я Вам гаварыў, у мяне ў памяці засталося Ваша перамяшчэнне са Смаленска ў Калінінград, і абавязкова праз нашу Беларусь. Напэўна, з таго часу Вы ўлюбіліся ў гэту не чужую для Вас зямлю", - сказаў Прэзідэнт.

Ён пажадаў Патрыярху Кірылу мудрасці і цярпення. "Мы як прыхаджане будзем старацца падтрымліваць яднанне ўсіх працэсаў, каб захаваць мір на зямлі. Ужо вельмі блізка мы падышлі да небяспечнай мяжы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Патрыях Кірыл у сваю чаргу падзякаваў Прэзідэнту за добрыя адносіны па лініі ўлад краіны і Беларускай праваслаўнай царквы і падкрэсліў паспяховы стан рэлігійнага жыцця ў Беларусі.