Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Сустрэча з Намеснікам Старшыні КНР Ван Цішанем

25 красавіка 2019 года
Сустрэча з Намеснікам Старшыні КНР Ван Цішанем
глядзіце таксама: відэа
25 красавіка 2019 года
Сустрэча з Намеснікам Старшыні КНР Ван Цішанем
Рабочы візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку
глядзіце таксама: фота
25 красавіка 2019 года
Рабочы візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку
26 фота

У Пекіне 25 красавіка адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Намеснікам Старшыні КНР Ван Цішанем, які асабліва падкрэсліў, што паміж лідарамі Беларусі і Кітая і краінамі ў цэлым устанавілася жалезнае братэрства, якое ніколі не ржавее. Ён таксама выказаў цёплыя словы ў адрас Кіраўніка беларускай дзяржавы і ўспомніў іх сустрэчу ў час яго візіту ў Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу падзякаваў Ван Цішаню за добрыя словы. "Я ўспамінаю нашу сустрэчу ў Беларусі і вельмі рады, што дзякуючы нашаму агульнаму сябру Сі Цзіньпіну нам удалося пазнаёміцца", - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што яго сустрэча ў Пекіне з Сі Цзіньпінам у большай ступені мела пратакольны характар з-за вялікай колькасці сустрэч Старшыні КНР з замежнымі лідарамі, якія прыбылі ў сталіцу Кітая для ўдзелу ў Другім форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях". Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што бакам удалося не проста абазначыць галоўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, але і падпісаць важныя міждзяржаўныя дакументы. "Усяго за час майго візіту, няхай нават на агульную канферэнцыю "Пояс і шлях", мы падпішам звыш 20 сумесных дагавораў і пагадненняў", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.

"Вядома, мы не маглі многія пытанні абмеркаваць у час гэтай сустрэчы, але я яму (Сі Цзіньпіну. - Заўвага) сказаў на заканчэнне, што сустракаюся з лепшым маім і яго сябрам (размова пра Ван Цішаня. - Заўвага), і я яму ўсё раскажу аб беларуска-кітайскіх адносінах і не толькі", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь