Сустрэча з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Эрыкам Рубіным

  • 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 лютага правёў сустрэчу з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Эрыкам Рубіным.

На сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні беларуска-амерыканскіх адносін, у тым ліку праблемнага характару. Разам з тым бакі адзначылі станоўчую дынаміку адносін, якая намецілася апошнім часам. Таксама былі разгледжаны некаторыя пытанні міжнароднага парадку дня, у прыватнасці сітуацыя ў Еўрапейскім рэгіёне.