Сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітаі Мікалаем Снапковым

  • 1

Кітайцы павінны ведаць, што беларусы для іх з'яўляюцца сапраўднымі сябрамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 лютага на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітаі Мікалаем Снапковым.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў складанасці, якія зведвае Кітай у тым ліку з-за распаўсюджвання каранавіруса. "Часы ў іх, як бачыце, няпростыя, і справа не толькі ў тым, што вірус, - сказаў Прэзідэнт. - Свет перажываў і больш складаныя часы. А справа ў тым, што ў сувязі з гэтым каранавірусам пачынаюць укідвацца ў медыйную прастору фэйкавыя навіны".

Аднак, нягледзячы на такія цяжкасці, Беларусь застаецца ў ліку важных партнёраў Кітайскай Народнай Рэспублікі, і дасягнуты высокі ўзровень супрацоўніцтва неабходна захаваць і развіць. "Кітайцы павінны ведаць, што беларусы - трывалыя і надзейныя людзі і сапраўдныя сябры", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, выбар кандыдатуры Мікалая Снапкова ў якасці пасла быў пазітыўна ўспрыняты кітайскім бокам.