Сустрэча з начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра Андрэем Паўлючэнкам

  • 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня правёў сустрэчу з начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра Андрэем Паўлючэнкам.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся вынікамі выканання раней дадзеных даручэнняў па развіцці гэтай структуры.

Абмеркаваны таксама асноўныя напрамкі работы ААЦ, актуальная тэматыка, што знаходзіцца ў полі зроку цэнтра, кадравыя пытанні. Андрэй Паўлючэнка далажыў аб суправаджэнні цэнтрам рэзанансных крымінальных спраў, а таксама шэрага вялікіх інфраструктурных праектаў.