Сустрэча з Мітрапалітам Філарэтам, пачэсным Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі

  • 1

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 19 мая сустрэўся з Мітрапалітам Філарэтам, пачэсным Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

Сустрэча прайшла ў дні велікодных свят. Прэзідэнт і Мітрапаліт павіншавалі адзін аднаго з гэтым светлым святам.

Кіраўнік дзяржавы і Мітрапаліт Філарэт паставілі свечкі ў дамавым храме ў гонар Сабора Беларускіх святых, з цеплынёй паразмаўлялі ў час чаяпіцця.

Аляксандр Лукашэнка паднёс у дар Мітрапаліту Філарэту фарфоравы сервіз ручной работы.