Бел
Галоўная   /  Падзеі

Сустрэча з міністрамі замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ

17 ліпеня 2017 года
Сустрэча з міністрамі замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ
глядзіце таксама: відэа
17 ліпеня 2017 года
Сустрэча з міністрамі замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ

У сучасных умовах крызісу міжнародных адносін шматразова павышаецца роля дыпламатыі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня на сустрэчы з міністрамі замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ.

"У сучасных умовах крызісу міжнародных адносін шматразова павышаецца роля дыпламатыі. Менавіта дыпламаты павінны прадэманстраваць свае ўменні, каб, вобразна кажучы, не даць ніякай магчымасці звяртацца да сілавога вырашэння спрэчных пытанняў", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, задача дыпламатыі - стварыць перадумовы для збліжэння пазіцый усіх зацікаўленых бакоў і выпрацоўкі ўзгодненых падыходаў. "Толькі на аснове кансалідацыі намаганняў можна сапраўды эфектыўна процістаяць агульнасусветным выклікам і пагрозам. Таму прыярытэтам старшынства Беларусі ў АДКБ вызначана якаснае ўзмацненне ўплыву нашай Арганізацыі на міжнароднай арэне", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што за час існавання АДКБ створана шматфункцыянальная структура, якая мае дзейсны інструментарый эфектыўнага процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам. "Аднак спыняцца на дасягнутым нельга. Сітуацыя ў свеце трывожная, таму неабходна ўдзяляць самую пільную ўвагу пытанням бяспекі нашых дзяржаў. Пры гэтым не толькі з ваеннага пункту гледжання, але і з палітычнага", - сказаў Прэзідэнт.


Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што назіраецца пашырэнне геаграфіі і сфер сутыкненняў інтарэсаў як асобных краін, так і цэлых кааліцый, аслабляюцца агульнапрызнаныя інструменты падтрымання міжнароднага міру і бяспекі. "Як вынік - множацца спробы парушэння балансу сіл", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт сказаў, што нядаўна сустракаўся з міністрамі абароны і сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ: "Мы дэталёва абмеркавалі і намецілі напрамкі, на якіх важна сёння акцэнтаваць увагу з пункту гледжання ўмацавання ваеннага складніка Арганізацыі, кансалідацыі сілавых мер у сферы процідзеяння вастрэйшым выклікам сучаснасці, сярод якіх тэрарызм, наркатрафік, нелегальная міграцыя, гандаль людзьмі, кіберзлачыннасць".

Тэгі: Сустрэчы
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь