Бел
Галоўная   /  Падзеі

Сустрэча з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым

19 чэрвеня 2020 года
Сустрэча з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым
глядзіце таксама: відэа
19 чэрвеня 2020 года
Сустрэча з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 чэрвеня правёў сустрэчу з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым.

Улічваючы, што літаральна перад сустрэчай з Міністрам Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, Сяргей Лаўроў пачаў са слоў: "Я прывітанне не перадаю вам ад Уладзіміра Уладзіміравіча".

"Гэта я вам хачу перадаць (смяецца. - Заўвага), - адказаў Прэзідэнт. - Я толькі што з ім размаўляў. Таму я вам перадаю прывітанне ад начальніка. У нас сапраўды адбылася такая адкрытая, добрая размова. Хаця многія тут думаюць, што ў нас нешта іскрыць. Нічога ў нас не іскрыць! Ёсць праблемы заўсёды". 

"Іскра патрэбна для запальвання, каб паехаць наперад", - адзначыў Сяргей Лаўроў. 

"Правільна, - пагадзіўся Аляксандр Лукашэнка. - Так мы і разглядаем нашы адносіны. Хапае, вядома, праблем і ў нас, і ў вас. Гэта і пандэмія (яна абвастрыла многія праблемы), і на міжнародным узроўні (вы гэта лепш за мяне адчуваеце і разумееце). І ў вас сёння палітычных праблем зашмат у сувязі з прыняццем новых паправак у Канстытуцыю. У нас - прэзідэнцкія выбары. Таму сапраўды, як у братоў, усё ідзе паралельна, люстрана праяўляюцца гэтыя праблемы, што ў вас, што ў нас". 

"Думаю, мы іх вырашым. Гэта не катастрафічныя праблемы", - упэўнены беларускі лідар. 

"Таму, калі нехта разлічвае сутыкнуць нас ілбамі (цытата) і пагоршыць нашы адносіны, гэта не атрымаецца. Я з ім (Уладзімірам Пуціным. - Заўвага) абсалютна згодны. Калі нехта на гэта разлічвае, гэтага сапраўды не будзе", - прадоўжыў Кіраўнік дзяржавы. 

Ён выказаў упэўненасць, што ўдасца пераадолець шэраг пандэмій, уключаючы інфапандэмію, эканамічную, палітычную, нафтавую, газавую пандэміі. "Усё гэта мы пераадолеем. Гэта ў нашых сілах. Мы абмяркоўвалі праблемы пандэміі. І я бачу, як у Расіі стабілізуецца сітуацыя з лячэннем людзей. Ён мне прапанаваў новае лякарства, якое апрабавана ў Расійскай Федэрацыі і эфектыўнасць паказала. Мы, праўда, японскім аналагам карыстаемся, але ў вас яно ўдасканалена", - расказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо даручыў Міністэрству аховы здароўя ажыццявіць пастаўкі з Расіі гэтых лякарстваў і папрабаваць у лячэнні. "Ён (прэпарат. - Заўвага) эфектыўнасць сваю паказаў нават на вялікіх чыноўніках ў Расіі. Мы паспрабуем яго таксама. Хоць сітуацыя цярпімая. Думаю, што мы справімся. Разам - тым больш", - дадаў Прэзідэнт. 

У сваю чаргу Сяргей Лаўроў адзначыў, што яго візіт у Беларусь планаваўся яшчэ месяц таму, але санітарная абстаноўка ўнесла свае карэктывы. "Удзячны за прыём і супрацоўніцтва, якое нашымі знешнепалітычнымі ведамствамі ажыццяўляецца на аснове адобранага вамі і Прэзідэнтам Расіі плана. Сёння паглядзім, якія ў нас тут ёсць дасягненні. Работа зладжана ідзе па ўсіх напрамках, ва ўсіх міжнародных арганізацыях", - сказаў Міністр. 

Ён таксама адзначыў, што сёння са згоды двух прэзідэнтаў будзе падпісана міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні віз, што будзе мець вельмі пазітыўнае значэнне для грамадзян трэціх краін, якія наведваюць Расію і Беларусь, прадстаўнікоў бізнесу, дыпламатаў, якія адначасова акрэдытаваны ў Маскве і Мінску. "Думаю, што гэта будзе вельмі добра ўспрынята і на справе будзе прадаўжаць наша сумеснае будаўніцтва Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў Сяргей Лаўроў.


Тэгі: Сустрэчы
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь