Сустрэча з Міністрам замежных спраў Чэхіі Любамірам Зааралекам

  • 1
Беларусь выступае за наладжванне адносін з Чэхіяй. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня на сустрэчы з Міністрам замежных спраў Чэшскай Рэспублікі Любамірам Зааралекам.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што раней паміж Беларуссю і Чэхіяй шмат было агульнага. "Не скажу, што ўсё было бязвоблачна, але больш, я лічу, было добрага, чым дрэннага ў нашых адносінах, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - У гісторыі шмат было станоўчага і адмоўнага, мы павінны рабіць з гэтага адпаведныя высновы. Я гэта сказаў для таго, каб падвесці вас да думкі, што ўсё ж такі мы знайшлі ў сабе сілы змяніць сітуацыю. І цяперашняя сітуацыя характарызуецца наладжваннем добрых адносін паміж еўрапейскімі дзяржавамі, Беларуссю і Чэхіяй перш за ўсё".

Прэзідэнт Беларусі асабліва адзначыў важную ролю Чэхіі ў вызначэнні еўрапейскай палітыкі.

У сваю чаргу Любамір Зааралек выказаў меркаванне, што настаў час пачаць новую главу ў адносінах Беларусі і Чэхіі.