Сустрэча з Міністрам абароны і ваеннай прамысловасці Егіпта Седкі Собхі

  • 37

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў 15 студзеня з Міністрам абароны і ваеннай прамысловасці Егіпта Седкі Собхі развіццё супрацоўніцтва ў ваенна-прамысловай сферы.

"Я ўжо гаварыў у прысутнасці вашага Прэзідэнта, што ў нас няма закрытых тэм для супрацоўніцтва. Мы гатовы прадаставіць вам пасільную дапамогу і падтрымку, калі вы будзеце ў гэтым зацікаўлены", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што Седкі Собхі зможа наведаць Беларусь і ацаніць, як у краіне развіваецца ваенна-прамысловая сфера. "Мы вам пакажам нашы магчымасці. Калі для вас тыя тэхналогіі, якія ў нас ёсць, прымальныя, будзем разам працаваць. Думаю, мы знойдзем шмат тэм для супрацоўніцтва", - дадаў Прэзідэнт.

У сваю чаргу Міністр абароны і ваеннай прамысловасці Егіпта адзначыў вялікі ваенны патэнцыял Беларусі і развіццё ў краіне тэхналагічнай вытворчасці ваеннай тэхнікі. "Мы спадзяёмся супрацоўнічаць з вамі ў гэтых сферах", - дадаў ён.