Сустрэча з кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола Сяргеем Румасам і кіраўніком Беларускай федэрацыі хакея Ігарам Рачкоўскім

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада сустрэўся з кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола, старшынёй праўлення Банка развіцця Рэспублікі Беларусь Сяргеем Румасам.

    На сустрэчы размова ішла аб рэгуляванні пытанняў дзяржаўнай падтрымкі спорту. У прыватнасці, Прэзідэнт запатрабаваў, каб меры дзяржпадтрымкі, што аказваюцца ў гэтай сферы, былі адраснымі і сродкі, якія выдзяляюцца, выкарыстоўваліся рацыянальна.

    Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Беларускай федэрацыі хакея, першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Ігарам Рачкоўскім. Кіраўнік дзяржавы даручыў стварыць такую сістэму развіцця хакея ў краіне, каб забяспечыць функцыянаванне ўсіх яе элементаў у адпаведнасці з адзінымі патрабаваннямі.