Бел
Галоўная   /  Падзеі

Сустрэча з генеральным дырэктарам Дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксеем Ліхачовым

24 ліпеня 2017 года

У Беларусі ўдзяляецца вельмі сур'ёзная ўвага будаўніцтву атамнай электрастанцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 ліпеня на сустрэчы з генеральным дырэктарам Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі "Расатам" Аляксеем Ліхачовым.

Прэзідэнт назваў будаўніцтва БелАЭС важным пытаннем як з пункту гледжання эканамічнага, так і палітычнага, маральнага. "Нам няпроста далося рашэнне аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Фобіі былі вельмі моцныя, але нам удалося пераканаць насельніцтва, што за гэтым будучае. Гэта па-першае. Па-другое, гэта найвышэйшыя тэхналогіі. У рад з касмічнымі, ІТ-тэхналогіямі, лічбавай эканомікай - за імі будучае - я стаўлю і будаўніцтва атамнай станцыі, - заявіў Кіраўнік дзяржавы. - Мы ўдзяляем вельмі сур'ёзную ўвагу будаўніцтву. Дастаткова сказаць, што я дэталёва азнаёмлены з планамі будаўніцтва станцыі і ходам гэтага будаўніцтва".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нядаўна быў назначаны памочнік Прэзідэнта, які адказвае за ажыццяўленне нацыянальных праектаў. "Гэта ўзровень нацыянальнага праекта роўна з іншымі, якія мы ажыццяўляем, - іх каля дзясятка. Гэта вельмі затратныя праекты. Таму мы ўдзяляем гэтаму сур'ёзную ўвагу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, тэма будаўніцтва станцыі таксама пастаянна абмяркоўваецца ў час яго сустрэч з Прэзідэнтам Расіі. "Мы абмяркоўваем будаўніцтва атамнай станцыі і ўважліва кантралюем не толькі ход будаўніцтва, але і цэнавыя параметры. Прэзідэнта Расіі вельмі цікавіць гэта пытанне", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Сённяшняя сустрэча вельмі важна для таго, каб яшчэ раз абмеркаваць пытанні будаўніцтва атамнай станцыі, ліквідаваць некаторыя вузкія месцы, якія, зразумела, пры такіх вялікіх будоўлях маюць месца быць. І шэраг іншых пытанняў, якія вы палічыце патрэбным абмеркаваць і пачуць мае адказы на іх", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.


Тэгі: Сустрэчы
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь