Бел
Галоўная   /  Падзеі

Сустрэча з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам

22 снежня 2016 года
Сустрэча з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам
глядзіце таксама: відэа
22 снежня 2016 года
Сустрэча з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 снежня правёў сустрэчу з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам.

Бакі цёпла паразмаўлялі і абмяняліся падарункамі. Яны таксама падкрэслілі дружалюбны характар адносін як у асабістым плане, так і паміж народамі дзвюх краін. Беларусь і Украіна 27 снежня 2016 года адзначаць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што рады магчымасці сустрэцца. "Для мяне заўсёды вялікі гонар сустрэцца. А потым таксама, каб людзі ведалі, што жыццё прадаўжаецца", - сказаў Леанід Кучма.

"Так, і што мы засталіся сябрамі", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка і Леанід Кучма таксама абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскіх адносін, работу на мінскай пляцоўцы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Тэгі: Сустрэчы
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь