Сустрэча з экс-прэзідэнтам Латвіі Гунцісам Улманісам

  • 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада ў Палацы Незалежнасці сустрэўся з экс-прэзідэнтам Латвіі Гунцісам Улманісам.

Аляксандр Лукашэнка і Гунціс Улманіс цёпла паразмаўлялі, успомнілі сустрэчы мінулых гадоў. "Я з такім жаданнем сёння сюды прыйшоў, як да блізкага знаёмага чалавека. Успомніў усе гэтыя моманты, калі мы сустракаліся, - адзначыў экс-прэзідэнт Латвіі. - Мне ніхто ніколі не сапсуе тыя сардэчныя ўзаемаадносіны, якія былі і ёсць".

"Добра, што ёсць што ўспомніць", - згадзіўся Прэзідэнт Беларусі.

Гунціс Улманіс нагадаў, што Кіраўніка беларускай дзяржавы чакаюць з візітам у Рызе: "Мой калега (дзеючы Прэзідэнт Латвіі) выказаў гэту прапанову, з Мміністрам замежных спраў Беларусі таксама ўчора гаварылі, што ў Рызе вы павінны пабываць".

"Абавязаны", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка і Гунціс Улманіс абмеркавалі розную тэматыку, у тым ліку былі адзначаны цесныя кантакты паміж грамадзянамі абедзвюх краін.