Сустрэча з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам

  • 1

Пытанні падрыхтоўкі і правядзення саюзнага Саўміна і ВДС абмеркаваны 16 верасня на сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам.

"Калі ў мінулым годзе мы, зыходзячы з таго, што можна было зрабіць, зрабілі і правялі пасяджэнні саюзных органаў, Вышэйшы Дзяржсавет, то ў гэтым годзе ў нас на высокім узроўні такіх мерапрыемстваў не было, хаця мы ў пастаянным кантакце. Але тым не менш фармалізаваць нашы адносіны ў гэтым годзе не шкодзіла б правядзеннем саюзнага Саўміна", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што сабралася нямала пытанняў, якія патрабуюць вырашэння і абмеркавання на самым высокім узроўні, у тым ліку ў сувязі з сітуацыяй на рынках, уведзеным Расіяй эмбарга, у эканамічных адносінах з Еўрасаюзам, а таксама ў ваенна-палітычнай сферы. "Таму нам трэба вызначыцца, каб парадак дня быў кампактны. Я думаю, тут пытанняў не будзе ў плане правядзення гэтых мерапрыемстваў. З нашага боку пытанняў няма, думаю, не будзе і з боку кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Паводле слоў Рыгора Рапоты, парадак дня пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы сфарміраваны, рыхтуецца для ВДС. Ён таксама дадаў, што па даручэнні Вышэйшага Дзяржсавета рыхтуюцца Прыярытэтныя напрамкі развіцця Саюзнай дзяржавы.