Сустрэча з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам 

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 24 лютага правёў сустрэчу з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні,  уключаныя ў парадак дня маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

    "Праз час я станоўча ацэньваю той факт, што мы ўсё ж такі перанеслі пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. У нас быў і цяпер ёсць больш свабодны час, каб падрыхтаваць парадак дня і вярнуцца да абмеркавання вельмі вострых і важных пытанняў, якія нам трэба сёння вырашаць у эканоміцы, палітыцы, дыпламатыі разам з Расіяй", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

    Кіраўнік дзяржавы папрасіў Рыгора Рапоту выказаць свой пункт гледжання на пытанні, якія плануецца абмеркаваць на пасяджэнні. "Ведаю, вы вельмі шмат правялі перагавораў з расійскімі і беларускімі службовымі асобамі па пастаўках прадукцыі, тавараў, тэхнікі, па фінансавых праблемах, якія сёння ўзніклі. Працэс па некаторых напрамках сур'ёзны", - адзначыў беларускі лідар.