Сустрэча з дзяржаўным міністрам ваеннай прамысловасці Егіпта Мухамадам Саідам аль-Асарам

  • 1

Беларусь пацвярджае гатоўнасць развіваць поўнамаштабнае узаемадзеянне з Егіптам па ўсіх напрамках. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 14 сакавіка на сустрэчы з дзяржаўным міністрам ваеннай прамысловасці Арабскай Рэспублікі Егіпет Мухамадам Саідам аль-Асарам.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў час яго візіту ў Егіпет дасягнуты важныя дамоўленасці з Прэзідэнтам гэтай краіны ў розных аспектах супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на важнасці намераў егіпецкага боку рэалізоўваць гэтыя дамоўленасці, аб чым сведчыць і гэты візіт. Дзяржаўны міністр прыбыў у Мінск з дэлегацыяй, у складзе якой прадстаўнікі розных сфер.

"Мы ў прынцыпе гатовы прадаставіць не толькі адпаведную дапамогу ў падрыхтоўцы кадраў, але і перадачы тэхналогій па ўсіх напрамках супрацоўніцтва, якія вас цікавяць, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Будзем у Егіпце ствараць вытворчасці, паступова развіваючы іх разам з вамі".

"Словам, забароненых тэм у супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі няма. Мы гатовы развіваць кантакты па ўсіх напрамках - ад сельскай гаспадаркі да ваенна-прамысловага і абароннага комплексаў", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Мухамад Саід аль-Асар падзякаваў Кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць гэтай сустрэчы, нягледзячы на яго напружаны графік. "Гэтым Вы пацвярджаеце зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з Егіптам. З нашага боку таксама ёсць вялікая ў гэтым зацікаўленасць", - заявіў ён, выказаўшы ўпэўненасць у паспяховасці візіту.

У час перагавораў вялікая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы да маючага адбыцца ў маі ў Мінску чарговага пасяджэння беларуска-егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі, якое таксама будзе накіравана на рэалізацыю дамоўленасцей на вышэйшым узроўні. Па ўзаемным меркаванні бакоў, гэта павінна быць зроблена ў максімальна кароткія тэрміны. Менавіта гэтай мэце і адпавядае візіт у Мінск прадстаўнічай егіпецкай дэлегацыі.