Сустрэча са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам

    Судова-прававая рэформа ў Беларусі выходзіць на завяршальную стадыю. Аб гэтым 16 красавіка ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам.

    Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як ідуць справы з правядзеннем судова-прававой рэформы.

    "Беларусь часта абвінавачваюць у нейкім аўтарытарызме, яшчэ ў нечым. Пастаянна ідуць дыскусіі, асабліва мы чуем у Расіі, аб незалежнасці судоў і гэтак далей, і да таго падобнае. Але мы ўжо столькі рашэнняў прынялі зусім нядаўна", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт нагадаў, што ў краіне быў утвораны Следчы камітэт, у сувязі з чым працэс ад дазнання да судовага разбору павінен быў стаць найбольш эфектыўным, дзейсным і рэзультатыўным. У хуткім часе былі аб'яднаны суды агульнай юрысдыкцыі з эканамічнымі судамі.

    Асноўныя палажэнні судова-прававой рэформы сфармуляваны ў Пасланні аб перспектывах развіцця сістэмы агульных судоў, якое Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў у 2011 годзе. Яно змяшчае 54 даручэнні, 48 з якіх ужо выкананы, астатнія 6 знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі. Чакаецца, што ў гэтым годзе апошні этап судова-прававой рэформы будзе завершаны.

    Функцыянальныя і структурныя змяненні ў ходзе рэформы закранулі не толькі саму судовую сістэму, але і органы папярэдняга расследавання: судовую экспертызу, органы юстыцыі. У час сустрэчы адзначалася, што навацыі ўкараняюцца комплексна, закранаючы ўсе сферы прававой дзейнасці. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што рэформы павінны павысіць эфектыўнасць дзейнасці судовай і праваахоўнай сістэмы ў цэлым. Яна таксама павінны павысіць абарону законных правоў і інтарэсаў грамадзян Беларусі.