Сустрэча са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў правялі 12 мая нефармальную сустрэчу ў аграгарадку Александрыя.

Сустрэча прадаўжалася больш за тры гадзіны. За гэты час Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі ўсе найбольш актуальныя пытанні: двухбаковыя адносіны, эканамічнае супрацоўніцтва, рэгіянальную праблематыку, міжнародны парадак дня.

Дамоўленасць аб правядзенні гэтай сустрэчы была дасягнута яшчэ ў Сочы ў студзені. Кіраўнік беларускай дзяржавы паказаў расійскаму госцю свае родныя мясціны. Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў пачаставаліся натуральным бярозавым сокам, сфатаграфаваліся на памяць каля роднага дома беларускага лідара, а таксама пабывалі на Трафімавай крыніцы, адноўленай па даручэнні Прэзідэнта каля трох гадоў таму.

Нефармальная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева адбылася пасля завяршэння афіцыйных мерапрыемстваў у Магілёве, дзе 12 мая прайшло пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.