Сустрэча са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым

  • 1
Беларусь і Расія дамовіліся сумесна пераадольваць негатыўныя эканамічныя тэндэнцыі. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым у Сочы.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы. Разам з тым быў закрануты ўвесь спектр пытанняў двухбаковых адносін. Размова адбылася ў працяг тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, праведзенай 28 студзеня.

Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі таксама вынікі праведзеных у Санкт-Пецярбургу 29 студзеня перагавораў кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расіі.

Размова ішла аб стане тавараабароту і шляхах нарошчвання аб'ёмаў узаемнага гандлю. Прэзідэнт і Старшыня Урада закранулі таксама супрацоўніцтва краін у інтэграцыйных аб'яднаннях, у прыватнасці, абмеркавалі некаторыя пытанні функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.