Сустрэча са старшынёй Сходу ісламскага савета Ірана Алі Ларыджані

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ацэньвае патэнцыял тавараабароту паміж Беларуссю і Іранам у памеры $1 млрд. Аб гэтым ён заявіў 7 верасня на сустрэчы са старшынёй Сходу ісламскага савета Ірана Алі Ларыджані.

"Я ўпэўнены, што па выніках вашага візіту можна будзе адназначна сказаць, што нашы адносіны падняліся на больш высокі ўзровень. У нас з вамі бліскучыя палітычныя адносіны. Але, на жаль, эканоміка жадае быць лепшай. Гандлёва-эканамічныя адносіны павінны быць на больш высокім узроўні", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нават тавараабарот у памеры $300-400 млн - гэта мізэрна мала для патэнцыялу дзвюх краін. "Мы павінны мець мільярдны тавараабарот", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуска-іранскія адносіны павінны быць не проста партнёрскімі. "Яны павінны быць, як у вельмі дружалюбных і блізкіх дзяржаў. Тым больш для гэтага ўсё ёсць. У нас ёсць тавары, якія крытычна важны для Ірана. І ў Ірана мы можам закупляць вялікую колькасць тавараў, якія мы набываем на міжнародных рынках", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзідэнта, задача ў адным: калі бакі дамовіліся аб чым-небудзь, значыць гэта жалезабетонна павінна быць выканана. "Мы сваю частку шляху, гэта я вам гарантую, пройдзем дастойна", - падкрэсліў беларускі лідар.

У сваю чаргу Алі Ларыджані падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за магчымасць наведаць Беларусь, а таксама перадаў словы прывітання Кіраўніку беларускай дзяржавы ад кіраўніцтва Ірана. "У нас таксама ёсць перакананне, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца дружалюбнай для нас краінай, і мы цалкам ёй давяраем", - падкрэсліў ён.