Сустрэча са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сергяенкам і Кіраўніком спраў Прэзідэнта Віктарам Шэйманам

  • 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 студзеня правёў сустрэчу са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай, Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сергяенкам і Кіраўніком спраў Прэзідэнта Віктарам Шэйманам.

У першую чаргу Кіраўніка дзяржавы цікавілі кадравыя пытанні, работа дзяржаўных органаў па сваіх напрамках як у вырашэнні бягучых задач, так і на перспектыву. Асабліва акцэнтавалася ўвага на неабходнасці ўзгодненых дзеянняў у рабоце дзяржорганаў, забеспячэнні пераемнасці, асабліва з улікам праведзеных нядаўна кадравых назначэнняў.

На сустрэчы абмеркаваны і некаторыя арганізацыйныя пытанні, на якіх неабходна сканцэнтраваць увагу ў будучы перыяд, улічваючы сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы, якія адбываюцца.