Сустрэча са старшынёй савета дырэктараў ЗТАА "Славкалій" Міхаілам Гуцарыевым

  • 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 снежня правёў рабочую сустрэчу з расійскім бізнесменам, старшынёй савета дырэктараў ЗТАА "Славкалій" Міхаілам Гуцарыевым.

Кіраўнік дзяржавы цікавіўся, як ідуць работы з рэалізацыяй праекта "Славкалія" па будаўніцтве ў Беларусі новага горна-абагачальнага камбіната. Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў важнасць шырокага прыцягнення беларускіх спецыялістаў да стварэння прадпрыемства і падрыхтоўкі перспектыўных кадраў, нягледзячы на ўдзел замежных падрадчыкаў. "Яны прывезлі тэхналогіі - гэта добра. Гэта ўсё застаецца тут у Беларусі. Гэта значыць, мне трэба ўзяць ад цябе добрых спецыялістаў, каб яны засталіся ў Беларусі і тэхналогіі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.