Сустрэча са старшынёй савета дырэктараў ЗТАА "Славкалій" Міхаілам Гуцарыевым

  • 1

Беларусь мае намер стаць сусветным лідарам у вытворчасці калійных угнаенняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 31 жніўня на сустрэчы з расійскім бізнесменам, старшынёй савета дырэктараў ЗТАА "Славкалій" Міхаілам Гуцарыевым.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь ужо цяпер з'яўляецца адным з лідараў у вытворчасці і рэалізацыі калійных угнаенняў, у тым ліку ў грануляваным выглядзе. "Не проста "муку" прадаём. Хоць і гэта таксама мае месца. Гэта танней. Але ўсё большы і большы попыт на іншую якасць прадукцыі", - сказаў ён.

"Мы - адны з вядучых лідараў. Але калі мы рэалізуем два нацыянальныя праекты: у Петрыкаве мы будуем камбінат па вытворчасці калійных угнаенняў і праект "Славкалій", мы наогул будзем лідарамі вытворчасці ў свеце калійных угнаенняў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адзначыў неабходнасць больш актыўна працаваць з партнёрамі для прасоўвання на сусветныя рынкі адпаведнай прадукцыі. "Можа, Індыя, можа, Кітай. І з імі выбудоўваць сёння палітыку аж, галоўнае, да рэалізацыі гэтых угнаенняў. Індыя - рынак каласальны. Кітай - таксама каласальны, Бразілія. У іх практычна няма калійных угнаенняў у патрэбным аб'ёме. Асабліва ў індусаў. І яны гатовы з намі працаваць. Трэба з імі знаходзіць агульныя падыходы ўжо цяпер", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пацікавіўся, як у Беларусі развіваецца праект "Славкалія". Міхаіл Гуцарыеў расказаў, што работы пачаліся ўжо. Да яго рэалізацыі прыцягнуты як беларускія, так і вядомыя нямецкія кампаніі.