Бел
Галоўная   /  Падзеі

Сустрэча са старшынёй савета дырэктараў ABH Holdings S.A. Пятром Авенам

15 чэрвеня 2017 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе кансорцыуму "Альфа-Груп" пашыраць прысутнасць на беларускім рынку. Аб гэтым ён заявіў 15 чэрвеня на сустрэчы са старшынёй савета дырэктараў ABH Holdings S.A., членам савета дырэктараў "Альфа-Банка" (Расія), членам наглядальнага савета "Альфа-Груп" Пятром Авенам.

"Улічваючы нашы блізкія адносіны - Беларусі і Расіі, - дзіўна, што да гэтага часу такая магутная арганізацыя, група, як ваша, маючы такія магчымасці і фінансавыя, і матэрыяльныя, не вельмі прадстаўлена ў Беларусі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

"Хацелася б, каб гэта атрымала далейшае развіццё і каб усё ж такі ваша група кампаній знайшла сваё месца ў Беларусі. Я гатовы падключыцца да таго, каб ваша група магла працаваць у інтарэсах і Беларусі, і Расіі з захаваннем усіх законаў і прынцыпаў вядзення бізнесу, якіх вы прытрымліваецеся. Я гэта добра ведаю", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Пётр Авен падзякаваў за магчымасць сустрэчы і расказаў Прэзідэнту аб развіцці бізнесу банкаўскай групы, супрацоўніцтве з Беларуссю. "Асабліва мы цікавімся, улічваючы наш вопыт у Расіі, рознічным рынкам і электронным бізнесам. Мы толькі што ўкаранілі і поўнасцю пераводзім кліентаў на новы мабільны дадатак. У нас у гэтым плане па ўсёй групе беларускі банк з'яўляецца адным з тэхналагічных лідараў. Мы, безумоўна, будзем працаваць і далей", - сказаў ён.


Тэгі: Сустрэчы
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь