Сустрэча са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Егіпта Алі Абдэлем аль-Саедам

  • 74

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 лютага сустрэўся ў Каіры са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Егіпта Алі Абдэлем аль-Саедам.

Кіраўнік дзяржавы прыехаў у егіпецкі парламент пасля перагавораў з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі.

На прыступках каля цэнтральнага ўвахода ў будынак парламента Аляксандра Лукашэнку сустрэў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Егіпта, яго два намеснікі і генеральны сакратар.

Пасля знаёмства Прэзідэнта Беларусі з егіпецкімі парламентарыямі бакі накіраваліся на перагаворы.