Сустрэча са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам

  • 1
Беларусі на фоне знешняй абстаноўкі неабходна захаваць спакой і мір у краіне. Аб гэтым Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 ліпеня на сустрэчы са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам.

"Мяне не можа не хваляваць тая сітуацыя, якая складваецца вакол Беларусі. Дзякуй богу, што нам удаецца пакуль стрымліваць усялякія негатыўныя праявы, - сказаў Прэзідэнт. - Мы гэта бачым, калі недзе нейкія з'яўляюцца моманты. Але тое, што адбываецца вакол, і ва Украіне, і апошнія рашэнні Паўночнаатлантычнага альянсу... І ў Турцыі гэта ўбачылі, у Арменіі праблемы, у Казахстане".

"Абстаноўка вельмі цяжкая. І нам, чаго б ні каштавала, трэба захаваць спакой і мір у нашай краіне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Валерый Вакульчык далажыў Кіраўніку дзяржавы, што ў цэлым сітуацыя ў Беларусі застаецца стабільнай і спакойнай, таксама ўлічваючы парламенцкую выбарчую кампанію. Старшыня КДБ далажыў, што ведамства актыўна ўзаемадзейнічае са спецслужбамі як краін СНД, так і Заходняй Еўропы па лініі процідзеяння тэрарызму.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася тэма крымінальных спраў асаблівай важнасці, якія знаходзяцца на кантролі і расследаванні ў КДБ. "Вялацякучага працэсу тут быць не павінна", - звярнуў увагу Прэзідэнт.