Сустрэча са Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргеем Гурулёвым

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 верасня правёў рабочую сустрэчу са Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргеем Гурулёвым.

    Аляксандр Лукашэнка падрабязна цікавіўся станам спраў у ваенна-прамысловым комплексе краіны. Абмяркоўваліся як ужо рэалізуемыя праекты, так і перспектыўныя планы арганізацый і прадпрыемстваў, што ўваходзяць у яго сістэму.

    Асобная ўвага была ўдзелена эканамічнаму становішчу ваенна-прамысловага комплексу Беларусі.

    Кіраўнік дзяржавы даў шэраг канкрэтных даручэнняў па пытаннях далейшага развіцця гэтай сферы.