Сустрэча са спецпрадстаўніком Прэзідэнта Сербіі Небайшам Стэфанавічам

  • 1
Беларусы вельмі цёпла ставяцца да братоў-сербаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 29 сакавіка на сустрэчы са спецпрадстаўніком Прэзідэнта Сербіі, намеснікам Старшыні ўрада - Міністрам унутраных спраў Сербіі Небайшам Стэфанавічам.

"Няма неабходнасці для якіх-небудзь уводных слоў, таму што ў нас бліскучыя адносіны з вашай краінай, інакш і быць не можа. Мы добра ведаем адзін аднаго - Сербія і Беларусь. Нашы народы вельмі дружныя, у нас складваліся заўсёды вельмі добрыя адносіны, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я думаю, вы, знаходзячыся ў Мінску, яшчэ раз пераканаецеся ў тым, што мы вельмі цёпла ставімся да нашых братоў-сербаў".

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі ведаюць, з якімі праблемамі сёння сутыкаюцца ў Сербіі. "Думаю, і вы добра ведаеце пытанні, якія нам даводзіцца вырашаць. Складана вам, няпроста і нам. Але мы жылі і будзем жыць, таму што мы славяне, мы старажытныя народы і ўмеем пераадольваць цяжкасці, калі яны ёсць, і пераадольваць іх разам", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка і Небайша Стэфанавіч падрабязна разгледзелі актуальныя пытанні супрацоўніцтва паміж краінамі, шляхі развіцця міждзяржаўных адносін.